Музей Вольнай Беларусі абнавіў экспазіцыю фондавага праекта «Кропка ўваходу»

Icon
September 8, 2026
News Main Image
8 верасня, у Дзень беларускай вайсковай славы, Музей Вольнай Беларусі абнавіў экспазіцыю фондавага праекта «Кропка ўваходу».
Новая частка экспазіцыі прысвечана беларусам і беларускам, якія змагаюцца за свабоду Беларусі і Украіны, і распавядае іх гісторыі праз асабістыя рэчы і артэфакты з зоны баявых дзеянняў.
Сярод новых экспанатаў – берцы ваяра з пазыўным «Рэспект», які ўдзельнічаў у баі пад Лісічанскам 26 чэрвеня 2022 года, фрагмент пліткі з разбуранага Бахмута, вывезены Аляксандрам «Кусем» Клачко, танкавы шлем Максіма Ралько, элементы дрона, куля, фрагмент ракеты «Град», адзін з ранніх шаўронаў батальёна імя Кастуся Каліноўскага і іншыя прадметы, перададзеныя ў фонд Музея.
Таксама ў экспазіцыі будзе прадстаўлены плёначны фотаздымак з зоны баявых дзеянняў, перададзены ў музейны фонд.
«Кропка ўваходу» – гэта магчымасць убачыць сучасную беларускую гісторыю праз сапраўдныя рэчы людзей, якія сталі яе непасрэднымі ўдзельнікамі.
Аўторак–пятніца: 16:00-20:00
Субота–нядзеля: 12:00-20:00
Уваход вольны.

Чытаць яшчэ