
Музей Вольнай Беларусі далучыўся да ініцыятывы беларускай дэмакратычнай супольнасці аб усталяванні на Грунвальдскім полі бел-чырвона-белага сцяга як гістарычнага нацыянальнага сімвала беларусаў, побач са сцягамі Польшчы, Літвы і Украіны. Наш Музей звярнуўся да Музея Грунвальдскай бітвы з афіцыйным лістом з просьбай разгледзець такую магчымасць, а чальцы і чаліні Музея пакінулі свае подпісы пад адпаведнай петыцыяй.
Гэта не толькі даніна памяці продкам, якія змагаліся ў складзе войска Вялікага Княства Літоўскага ў Грунвальдскай бітве, але і знак павагі да агульнай гісторыі, свабоды і годнасці.
Калі вы таксама падтрымліваеце ініцыятыву - пакіньце свой подпіс пад адпаведнай петыцыяй.
Кожны подпіс мае значэнне!