Дзень Волі ў Варшаве 2026

Icon
March 28, 2026
News Main Image

28 сакавіка 2026 года ў Варшаве адбудзецца вялікае святкаванне 108-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дзень Волі – гэта не проста дата. Гэта сімвал нашай незалежнасці і годнасці. Ужо больш за стагоддзе гэтае свята нагадвае: Беларусь жыве, пакуль жыве наша жаданне быць вольнымі. І сёння, калі ўнутры краіны свята забароненае, наш абавязак – зрабіць так, каб голас беларусаў гучаў на ўвесь свет. У 2026 годзе Варшава стане адным з цэнтраў урачыстасцяў, і мы запрашаем кожнага далучыцца.

ПРАГРАМА ІМПРЭЗЫ
Святкаванне пачнецца а 16:00 на плошчы Трох Крыжоў. Удзельнікаў будуць чакаць выступы палітычных і грамадскіх дзеячаў, сярод якіх – ксёндз Вячаслаў Барок.
Пасля мерапрыемства працягнецца вялікім шэсцем праз цэнтр Варшавы. Удзельнікі, несучы 330-метровы нацыянальны сцяг, накіруюцца да Замкавай плошчы. Калону будуць суправаджаць беларускія дудары і Клуб гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863.

Фінальнай кропкай стане Замкавая плошча, дзе выступяць палітычныя і грамадскія лідары, у тым ліку Святлана Ціханоўская, Павел Латушка і іншыя.
Таксама чакаюцца і культурная праграма. Яе ўдзельнікі:
– Inviсtus 1863 – рэканструктарскі клуб, які аднаўляе падзеі і атмасферу паўстання 1863 года, дбайна даследуючы форму, зброі, быт таго часу і ствараючы гістарычна дакладныя вобразы;
– Кацярына Ваданоcава — беларуская спявачка, паэтка, даследчыца фальклору, майстрыха строяў, вядомая сучаснымі інтэрпрэтацыямі народнай музыкі і папулярызацыяй беларускай культуры;
– Вольны Хор — унікальная культурніцкая з’ява і музычна-палітычны рух, што ўзнік падчас пратэстаў 2020 года ў Беларусі і стаў сімвалам Рэвалюцыі. У рэпертуары – больш за 200 беларускіх твораў, у якіх адлюстраваная любоў і павага да Радзімы.  
– SHUMA – гурт, які мае шмат узнагарод за этна-электроніку ў Беларусі і за яе межамі. Удзельнікі адбору Eurovision, стваральнікі варшаўскага фестывалю Varuśniak.
Падчас святкавання будзе працаваць арт-кірмаш. Каб стаць яго ўдзельнікам, трэба запоўніць адпаведную ФОРМУ, пасля чаго арганізатары звяжуцца асабіста.


ІНФАРМАЦЫЯ І ПАДТРЫМКА

Цяпер на платформе BYSOL адкрыты ЗБОР СРОДКАЎ на падрыхтоўку і правядзенне імпрэзы.
Арганізатары івэнту: Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет, Прадстаўніцтва па нацыянальным адражэнні, Беларуская Асацыяцыя Палітвязняў «Да волі», суполка «Беларусы Варшавы», Цэнтр Беларускай Культуры ў Беластоку, Музей Вольнай Беларусі.

Чытаць яшчэ