Другі дзень міжнароднай канферэнцыі «Пасля таталітарызму: музей, памяць і беларуская перспектыва».‍

Icon
October 9, 2026
News Main Image
Завяршыўся другі дзень міжнароднай канферэнцыі «Пасля таталітарызму: музей, памяць і беларуская перспектыва».
Сёння мы працягнулі размову пра тое, як музеі працуюць з гістарычнымі наратывамі, захаваннем спадчыны і досведам людзей, якія сутыкнуліся з дзяржаўным гвалтам, выгнаннем і стратай дома.
У секцыі пра палітыку памяці, вайну і транснацыянальныя наратывы выступілі Stefan Donth і Kristiane Janeke (Германія), Bożena Kozakevych (Нямецка-польскі фонд «Мемарыял забытым героям Еўропы») і Paweł Kalisz (Музей памяці Сібіры, Беласток).
Наступная секцыя была прысвечаная беларускай памяці, рэпрэсіям, ідэнтычнасці і захаванню спадчыны. Сярод удзельнікаў — Вольга Архіпава, Valieruya Charnamortsava і Ilia Magin.
Асаблівай для нашай каманды стала дыскусія «Музей Вольнай Беларусі: памяць пра несвабоду, прастора для свабоды». Мы падзяліліся досведам працы з беларускай спадчынай у эміграцыі і абмеркавалі з калегамі выклікі, з якімі сутыкаюцца музеі ў складаных палітычных абставінах. Гэта была таксама магчымасць адчуць падтрымку прафесійнай супольнасці.
Адной з важных тэм стала міграцыя. Музей памяці Сібіры прадставіў гісторыю польскіх грамадзян, якія падчас Другой сусветнай вайны знайшлі прытулак у краінах Афрыкі і Азіі. Гісторыя паўтараецца, і многія крызісы, перад якімі мы стаім цяпер, ужо мелі свае гістарычныя праявы. Зварот да гэтых гісторый дапамагае лепш зразумець досвед людзей, вымушаных пакідаць свае дамы, і праяўляць эмпатыю да тых, хто перажывае падобнае сёння.
У заключнай частцы праграмы Judith Depaule (Францыя) і Rob Sharp (Універсітэт Сасэкса) прадставілі досвед працы з музеямі, мастацкімі практыкамі і ўдзелам людзей з міграцыйным досведам у культурным жыцці.
Дзякуй усім выступоўцам, мадэратарам і ўдзельнікам за шчыры абмен досведам, важныя пытанні і прафесійную салідарнасць. Асобная падзяка нашым партнёрам за магчымасць стварыць прастору для міжнароднай размовы пра памяць, адказнасць і будучыню музейнай справы.
Здымкі: Музей Вольнай Беларусі і Дар'і Кротавай.
‍
*Мерапрыемства дафінансавана Цэнтрам Мірашэўскага ў рамках IV Адкрытага конкурсу.
‍

‍

Чытаць яшчэ