Даследаванне патрэбаў і інтарэсаў анлайн і афлайн аўдыторый Музея Вольнай Беларусі

Icon
January 31, 2026
News Main Image

Музей Вольнай Беларусі запрашае прыняць удзел у анлайн-апытанні, прысвечаным вывучэнню патрэбаў і інтарэсаў аўдыторыі музея. Да ўдзелу запрашаюцца як людзі, якія ўжо наведвалі музей, так і тыя, хто пакуль знаёміцца з ім анлайн.

Мэта даследавання:

  • ацаніць якасць камунікацыі музея,
  • лепш зразумець чаканні і інтарэсы аўдыторыі,
  • вызначыць прыярытэтныя тэмы і фарматы музейнай дзейнасці,
  • палепшыць узаемадзеянне музея з наведвальнікамі і супольнасцю.

Апытанне цалкам ананімнае і бяспечнае. Мы не збіраем персанальныя дадзеныя, а ўсе адказы выкарыстоўваюцца выключна ў абагульненым аналітычным выглядзе. Запаўненне анкеты займае каля 8–10 хвілін.

Для нас надзвычай важнае меркаванне кожнага ўдзельніка: ваш удзел дапаможа нам лепш зразумець аўдыторыю і развіваць музей з улікам рэальных патрэбаў і інтарэсаў супольнасці.

👉 Спасылка на анкету: https://forms.gle/mi3LqcjfayxApMaF6

Чытаць яшчэ