Адбылася працоўная паездка супрацоўнікаў Музея Вольнай Беларусі ў Кіеў

Icon
October 15, 2026
News Main Image
Падчас паездкі Музей зрабіў некалькі важных крокаў для захавання супольнай памяці і развіцця беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва. Мы атрымалі надзвычай важны артэфакт – фотаздымак Міхаіла Жызнеўскага, што выкарыстоўваўся на першым мемарыяле ў гонар беларускага героя падчас украінскай Рэвалюцыі Годнасці ў 2014 годзе.
Была таксама дасягнутая дамоўленасць на правядзенне ў Музеі Вольнай Беларусі выставы "Беларусы з Украінай у сэрцы", якая адкрыецца ў нас ужо 31 кастрычніка. Таксама было заключана пагадненне пра стратэгічнае партнёрства з прадстаўнікамі Музея Майдана – інстытуцыі, што захоўвае памяць пра шлях украінскага народа да дэмакратыі і незалежнасці і пра беларускі ўдзел у ім.
Для Музея Вольнай Беларусі гэта не толькі новыя артэфакты і дамоўленасці. Гэта магчымасць захоўваць сведчанні супольнай гісторыі і расказваць пра беларускую прысутнасць ва ўкраінскай барацьбе за свабоду.
*Праект рэалізуецца ў межах праграмы ArtPower Belarus пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.