Сустаршыня Руха Салідарнасці «Разам» Алена Талстая адзначыла, што гэты банер быў неад’емнай часткай Варшаўскіх акцый беларусаў у перыяд, калі за кратамі незаконна ўтрымлівалася адна з самых вядомых палітвязняў — актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Паліна Шарэнда-Панасюк.
Падчас акцыі ў Варшаве, якая адбылася ў гэты ж дзень, прысутнічалі таксама банеры з патрабаваннем вызвалення іншых палітвязняў, пра якіх неаднаразова казала Паліна, — Вікторыі Кульшы, Вольгі Маёравай, Алены Гнаўк, Таццяны Канеўскай. Удзельнікі падкрэслілі, што незаконныя прысуды і жорсткія ўмовы ўтрымання з’яўляюцца вялікай ганьбай для рэжыму і спробай зламаць мужных людзей, якія не адмовіліся ад сваіх перакананняў.
Віцэ-маршалак Замежнага Сойма Руха Салідарнасці «Разам» Ірэна Бярнацкая дадала, што на сённяшняй акцыі ў Варшаве быў таксама банер з патрабаваннем вызвалення журналіста Анджэя Пачобута. Яна адзначыла: «Мы змагаліся і будзем змагацца за вызваленне ўсіх палітвязняў Беларусі».
Гэты перададзены банер стаў часткай калекцыі Музея Вольнай Беларусі і цяпер з’яўляецца не толькі артэфактам часу, але і сімвалам салідарнасці беларусаў у выгнанні з тымі, хто працягвае змагацца за свабоду ўнутры краіны.