Выстава “Дуды: інструмент, гісторыя, сімвал” у Беластоку

Icon
November 2, 2026
News Main Image
Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку, Музей сельскай гаспадаркі імя кс. Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы і Музей Вольнай Беларусі запрашаюць на вернісаж выставы “Дуды: інструмент, гісторыя, сімвал”.
Выстава прысвечаная дудзе як адной з самых характэрных і разам з тым адметных з'яў беларускай музычнай культуры. Яна раскажа, як інструмент, што ў сярэдзіне XX стагоддзя фактычна знік з беларускай традыцыі, пазней змог адрадзіцца і стаць моцным нацыянальным брэндам.
На выставе можна будзе пабачыць дуды розных пакаленняў майстроў, рэканструкцыі, створаныя паводле музейных узораў, архіўных фота і ілюстрацый. Дапоўняць экспазіцыю архіўныя запісы дудароў, народжаных яшчэ ў XIX стагоддзі, рэдкія кадры кінахронікі, а таксама прыклады выкарыстання дуд у сучаснай музыцы.

Выстава будзе адкрытая для наведвання да 6 снежня 2026 года.

Куратар: Яўген Барышнікаў (Eugen Baryshnikau).

Калі: 5 лістапада 2026 года (чацвер), а 12:00

Дзе: Музей сельскай гаспадаркі імя кс. Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы, вул. Палацавая, 5.

‍