
Чаму ў Беларусі забараняюць кнігі? Хто прызнае іх «шкоднымі» і як працуе механізм цэнзуры? На гэтыя пытанні не заўсёды існуюць дакладныя адказы. Асаблівасцю беларускай рэчаіснасці з’яўляецца адсутнасць зразумелых і публічных тлумачэнняў з боку рэпрэсіўных структур. Кнігі знікаюць з бібліятэк, кнігарняў і школьных праграм — разам з імі знікаюць важныя ідэі пра мову, гісторыю і свабоду.
Музей Вольнай Беларусі сумесна з Беларускім ПЭН-цэнтрам запрашае на выставу, прысвечаную кнігам, забароненым у Беларусі. Экспазіцыя вяртае голас творам і аўтарам, чыя творчасць была абвешчаная «экстрэмісцкай», «шкоднай для нацыянальных інтарэсаў» або «непажаданай інфармацыяй». Гэта расповед пра слова, якое працягвае жыць, пакуль ёсць тыя, хто гатовы яго чытаць.
На выставе прадстаўленыя выбраныя гісторыі кніг і іх аўтараў, якім дзяржава вынесла прысуд цэнзуры. Наведнікі змогуць пачуць «галасы» забароненых выданняў, пагартаць іх старонкі і лепш зразумець механізмы рэпрэсій у дачыненні да літаратуры.
Як адзначае старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай, сабраныя на выставе кнігі вельмі розныя — паводле жанраў, тэм і чалавечага досведу, але аб’ядноўвае іх адно: непрыманне ідэй таталітарнай дзяржавы. Літаратура, якая не прыслужвае ўладзе, а слухае жыццё і бярэ адказнасць за праўду, заўсёды ўспрымаецца дыктатурай як пагроза. Аднак гісторыя сведчыць: не існуе цэнзара, які здолеў бы перамагчы слова.
📍 Музей Вольнай Беларусі, Варшава, вул. Foksal 11
📅 24 студзеня — 7 лютага
🕒 Час працы выставы:
Музей Вольнай Беларусі запрашае наведаць выставу і разам пачуць галасы кніг, якім у сваёй краіне наканавана маўчаць.