Вечар памяці Наталлі Адамовіч у Музеі Вольнай Беларусі

Icon
October 18, 2026
News Main Image
18 кастрычніка Музей Вольнай Беларусі разам з Беларускім ПЭНам ладзіць вечар памяці Наталлі Адамовіч — дачкі беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча і захавальніцы ягонай спадчыны.
На працягу многіх гадоў Наталля Адамовіч займалася захаваннем і вывучэннем матэрыялаў, звязаных з жыццём і творчасцю свайго бацькі, працавала з яго сямейным архівам, лістамі і запіснымі кніжкамі, удзельнічала ў падрыхтоўцы новых выданняў яго твораў.
Праз яе працу захоўвалася памяць пра Алеся Адамовіча, яго жыццё, творчасць і значэнне для беларускай культуры.
Падчас вечара мы ўспомнім Наталлю Аляксандраўну, пагаворым пра яе жыццё і дзейнасць, а таксама пра спадчыну Алеся Адамовіча. Разам паразважаем пра тое, як сёння захоўваць памяць пра беларускіх творцаў і перадаваць іх спадчыну наступным пакаленням.
Запрашаем усіх, каму важныя беларуская літаратура, культура і гістарычная памяць.
18 кастрычніка, 14:00
Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11, Варшава
Уваход вольны.