.png)
Беларусь усё яшчэ жыве ў цені траўматычных падзеяў 2020 года. Пяць гадоў пасля, многія людзі працягваюць адчуваць унутраны боль, страх, бездапаможнасць і няўпэўненасць у будучыні. Траўма не знікае сама — яна патрабуе ўвагі, разумення і супольнай працы.
Менавіта гэтай тэме будзе прысвечаны «круглы стол», які адбудзецца 1 лістапада а 13:00. Мерапрыемства арганізавана для ўсіх, хто хоча лепш зразумець, што адбываецца з намі як з грамадствам і асобамі пасля 2020-га, і шукае шляхі аднаўлення.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі даведаюцца:
Пасля асноўнай часткі адбудзецца адкрытая групавая дыскусія, дзе кожны ўдзельнік зможа падзяліцца сваімі назіраннямі, досведам або пытаннямі — у атмасферы падтрымкі і ўзаемнага разумення.
Вядоўца семінара — Алена Грыбанава, крызісны псіхолаг і спецыяліст па працы з траўмай з больш чым 20-гадовым прафесійным досведам.
Падзея адкрытая для ўсіх:
ужывую — Foksal 11, Варшава;
дыстанцыйна — праз анлайн-трансляцыю.
Далучайцеся, калі адчуваеце патрэбу ў супольнай размове, дзе вас пачуюць і падтрымаюць. Разам мы можам вяртаць спакой, надзею і веру ў сябе.