
19 красавіка а 16-й гадзіне ў Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца прэзентацыя патранату Amnesty International!
У межах патранату каманды валанцёраў і валанцёрак будуць супрацоўнічаць з людзьмі з досведам міграцыі, падтрымліваючы ў адаптацыі да новай рэчаіснасці - нехта дапаможа ў вывучэнні польскай мовы, іншы падтрымае ў запаўненні дакументаў для дзяржаўных устаноў, а яшчэ нехта дапаможа з напісаннем CV і пошукам працы.
На працягу шасці месяцаў валанцёры і валанцёркі будуць падтрымліваць у наладжванні сувязяў у мясцовых супольнасцях, каб можна была адчуваць сябе іх часткай.
Калі такая форма падтрымкі дапамагла б вам адчуць сябе лепей у Польшчы і знайсці сваё месца ў мясцовай супольнасці, Музей Вольнай Беларусі запрашае вас у нядзелю, 19 красавіка, а 16-й гадзіне. Мы сустрэнемся з прадстаўнікамі Amnesty International, даведаемся больш пра сацыяльны патранат, а таксама падзялімся сваім міграцыйным досведам.
Каб сустрэча прайшла максімальна эфектыўна і каманда валанцёраў лепш зразумела патрэбы рэпрэсаваных беларусаў, просім адказаць на некалькі пытанняў, анкета ананімная:
https://forms.gle/TAiPEpWWov1uNvYe8
Да сустрэчы!