Сустрэча “35 гадоў беларускай незалежнасці” у Музеі Вольнай Беларусі

Icon
July 26, 2026
News Main Image

27 ліпеня 2026 года спаўняецца 35 гадоў беларускай Незалежнасці. Гэты дзень практычна падзабыты, бо выдалены з 1996 года з афіцыйнага календара беларускай дзяржавы. Але Музей Вольнай Беларусі прапануе згадаць вызначальныя падзеі 1991 года, звязаныя з выхадам з савецкага саюзнага праекту і афармленнем інстытутаў новай дзяржавы.

Галоўным госцем сустрэчы стане Лявон Баршчэўскі, адзін з “дэпутатаў Незалежнасці”, які прымаў актыўны ўдзел у гэтых палітычных працэсах.

Таксама да сустрэчы далучыцца прафесар Віктар Шадурскі, аўтар кнігі «Нараджэнне беларускага Левіяфана. Беларусь ад парламенцкай рэспублікі да аўтарытарнага рэжыму (1990-1996)».

Вядоўцам сустрэчы будзе Аляксей Ластоўскі, дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі.

Прыходзьце 27 ліпеня ў 18.00 у Музей Вольнай Беларусі, будзе магчымасць падзяліцца сваімі ўспамінамі і меркаваннямі!