Руфіна Базлова. Лабараторыя салідарнага вышывання

Icon
April 2, 2026
News Main Image

Запрашаем 2 красавіка на сустрэчу з мастачкай Руфінай Базловай - аўтаркай знакамітых “выжыванак”.

Падчас лабараторыі Руфіна Базлова раскажа пра сваю мастацкую практыку і праект #FramedinBelarus, у якім гісторыі палітычных зняволеных Беларусі перакладаюцца на мову арнаменту. Удзельнікі і ўдзельніцы змогуць паспрабаваць сябе ў вышыванні, разабрацца, як «чытаюцца» гэтыя выявы, і далучыцца да калектыўнай практыкі салідарнасці.

“Выжыванкі” Руфіны Базловай атрымалі міжнароднае прызнанне і сталі адным з візуальных сімвалаў сучаснай Беларусі - пра свабоду, супраціў і чалавечнасць.

Уваход па данатах: 50 зл

(усе матэрыялы ўваходзяць у кошт)

2 красавіка, 19:00

📍 Музей Вольнай Беларусі

Працягласць: 2 гадзіны

Колькасць месцаў абмежаваная, таму просім вас прайсці папярэднюю рэгістрацыю па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/1d2CAjsMELZQnNulJzNN2pdvTq6YmW52kQgfpgvAJqQE/edit