Псіхалагічны фэст «Карані і Крылы» у Музеі Вольнай Беларусі

Icon
October 17, 2026
News Main Image
17 кастрычніка запрашаем усіх, каму важнае ўласнае ментальнае здароўе ў эміграцыі, на псіхалагічны фэст «Карані і Крылы».
У праграме лекцыі псіхолагаў, псіхатэрапеўтаў, псіхіятраў пра тое, як знайсці новыя сэнсы ў жыцці, калі навокал шторм і нявызначанасць.
А для спецыялістаў фэст стане магчымацю сустрэцца, пазнаёміцца і пагаварыць. У праграме адмысловая дыскусія прафесіяналаў «Хто дапамагае табе, пакуль ты дапамагаеш іншым», узяць удзел у якой змогуць усе ахвотныя.
Прыходзьце за новымі ведамі і знаёмствамі або каб проста пабыць сярод сваіх.
‍
11:00–12:30
Дыскусія для спецыялістаў
«Хто дапамагае табе, пакуль ты дапамагаеш іншым»
‍
12:40–13:30
Траўматэрапеўтка Анастасія Старанцова
«Слухаючы цела: як нервовая сістэма дапамагае вяртаць сабе апоры ў новым свеце»
‍
13:30–14:30
Псіхатэрапеўтка Ганна Матуляк
«Сямейны крызіс у эміграцыі: чаму пераезд змяняе стасункі мацней, чым падаецца»
‍
14:30–15:30
Псіхіятр Уладзімір Пікірэня
«Псіхічнае здароўе ў эміграцыі»
‍
15:30–16:30
Сэксолаг Зоя Прышывалка
«Сэксуальнасць беларусаў: што можна пабачыць, калі спытаць»
‍
16:30–17:30
Філосафка Таццяна Шчытцова
«Страх і надзея ў сучаснай беларускай сітуацыі»
‍
17:30–18:30
Вакальная тэрапеўтка Марына Руся Шукюрава
«Вакальная і музычная тэрапія: як уласны голас вяртае глебу»
‍
Да 15 кастрычніка квіткі са зніжкай 25%: 90 zł замест 120 zł
Праграма і квіткі:karaniikryly.pl

‍