Запрашаем на прэзентацыю двух кніг Міколы Дзядка — «Апавяданні з кішэняў» і «Тэхналогіі контррэвалюцыі».
«Апавяданні з кішэняў» — асабістае сведчанне пра досвед зняволення, псіхалагічны і фізічны ціск, а таксама спробы захаваць сябе ва ўмовах несвабоды.
«Тэхналогіі контррэвалюцыі» — аналітычны разбор інструментаў, з дапамогай якіх аўтарытарная дзяржава кантралюе грамадства і супрацьдзейнічае грамадзянскай актыўнасці.
Абедзве працы прапануюць шчыры погляд на рэпрэсіі ў Беларусі: асабісты досвед зняволення і аналіз механізмаў дзяржаўнага кантролю.
Чакаем вас у Музеі Вольнай Беларусі на сустрэчы з аўтарам і размове пра рэпрэсіі, несвабоду і грамадства.
📅 25 кастрычніка, 16:00
📍 Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава