Праграма міжнароднай канферэнцыі «Пасля таталітарызму: музей, памяць і беларуская перспектыва»

Icon
October 9, 2026
News Main Image
Праз некалькі дзён — міжнародная канферэнцыя «Пасля таталітарызму: музей, памяць і беларуская перспектыва»
Ужо 8–9 кастрычніка ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве сустрэнуцца музейшчыкі, гісторыкі, даследчыкі памяці, куратары і эксперты з Беларусі і іншых краін Еўропы, каб разам абмеркаваць, як працаваць са складанай спадчынай таталітарызму і аўтарытарызму.
На працягу двух дзён — 8 тэматычных блокаў і больш за 25 выступоўцаў з Беларусі, Польшчы, Германіі, Чэхіі, Венгрыі, Албаніі, Малдовы, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Украіны, Італіі, Францыі і іншых краін.
Размова будзе пра тое, як захоўваць памяць пра рэпрэсіі і вайну, спадчыну і ідэнтычнасць. Пра тое, што музеі могуць расказаць і як яны могуць змяняць наш погляд на мінулае.
Дзелімся поўнай праграмай канферэнцыі ў наступных слайдах.
Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11/1, Варшава
8–9 кастрычніка 2026 года
Мова: Беларуская, польская, англійская мовы

‍

*Праект суфінансуецца Цэнтрам імя Юліюша Мерашэўскага.