Праект «Дыяфільм live» запрашае на Зімовы паказ дыяфільмаў у Музеі Вольнай Беларусі

Icon
February 8, 2026
News Main Image

Музей Вольнай Беларусі запрашае на зімовы паказ праекта «Дыяфільм live» — вечар дыяфільмаў з жывой агучкай і музычным суправаджэннем.

📍 8 лютага, 18:00
📍 Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11, Warszawa

Зіма ўсё яшчэ ў разгары, і менавіта цяпер — добры момант, каб сабрацца разам у музейнай прасторы, якая захоўвае і пераасэнсоўвае культурную памяць. «Дыяфільм live» прапануе асаблівы фармат сустрэчы з казкамі — праз святло дыяпраектара, жывое слова і музыку.

У гэты вечар у зале Музея Вольнай Беларусі вас чакае:
— паказ дыяфільмаў на вялікім экране,
— жывое акцёрскае агучванне,
— музычнае суправаджэнне,
— аднаўленне «рытуальнай» атмасферы сумеснага дыяпрагляду.

Зімовая праграма складаецца з аўтарскіх і народных казак, а таксама дыяфільмаў паводле твораў беларускіх сучасных аўтараў — частка з іх ужо гучала ў папярэдніх праграмах праекта, частка будзе прадстаўлена ў новай інтэрпрэтацыі.

У праграме казкі:
Страшная казка — І. Бурсаў, пераклад Р. Барадуліна
Снегурочка — народная казка
Разноцветные письма — І. Пивоварова
Паляванне — А. Хадановіч
Слон Хортон высиживает яйцо — Доктар Сьюз
Авечкі — В. Гапеева
Веселый новый год — А. Прёйсен

🔻 Колькасць месцаў абмежаваная, неабходная рэгістрацыя:

https://docs.google.com/forms/d/1FLcM04qp_IrrrZcowE0vbTCySF9RzoJXPVVvxJdOa2U/viewform?edit_requested=true

💰 Уваходны данат: ад 40 zł
Працягласць: 70–80 хвілін
👧 Рэкамендаваны ўзрост: 10+
🗣 Мова паказу: беларуская і руская

Запрашаем у Музей Вольнай Беларусі — на супольны вечар казак, святла і жывога гуку.