
Запрашаем вас 29 кастрычніка а 20:00 на паэтычную сустрэчу «Ноч (не)расстраляных паэтаў» у Музеі Вольнай Беларусі.
Гэта вечар памяці і салідарнасці, калі мы ўзгадваем тых, хто аддаў жыццё за Беларусь, і тых, хто сёння працягвае плаціць за сваю свабоду.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў мінскай турме НКУС (цяпер вядомай як «Амерыканка») і ў наваколлі Курапат былі расстраляныя дзясяткі выбітных беларускіх паэтаў, навукоўцаў і творцаў — колас нацыі, яе сэрца і голас.
Штогод мы збіраемся, каб ушанаваць іх памяць і пачуць голас жывых.
Сёлета сустрэча будзе прысвечана таксама беларускім палітвязням, якія сёння пакутуюць у зняволенні за любоў да Беларусі і імкненне да волі. Мы станем іх голасам, іх падтрымкай, іх надзеяй.
Вядоўцы вечара:
паэтка Дзіяна Балыка і актор Ігар Сігоў.
У другой частцы сустрэчы — вольны мікрафон: кожны і кожная змогуць прачытаць свае вершы пра Беларусь, каханне, волю і надзею.
29 кастрычніка, 20:00
Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11, Варшава
Уваход вольны
Прыходзьце, каб разам успомніць, адчуць і верыць.