Ноч, Варшава, дуды!

Icon
May 16, 2026
News Main Image

На ноч музэяў 16 мая запрашаем вас на дударскі канцэрт і начныя танцы пад беларускія і польскія дуды! Адзначым разам адкрыццё выставы "Дуды: інструмент, гісторыя, сімвал" у Музэі Вольнай Беларусі і паспрабуем узнавіць атмасферу легендарных вечарын Дударскага клуба - танцавальных імпрэзаў свабоднага фармата, што рэгулярна ладзіліся ў Мінску з 2007 года.

Хто заграе:

- Дзяніс Шматко, Пятро Марчанка і Зарына Шэўка (Lity Taler)

- Яўген Барышнікаў (Kapela Tryhradzka)

- гурт Варшаўскія Бурдоны/"Warszawskie Burdony"

- Karol Majerowski (Gracze z Łegu) і Rafał Miśta

- Аляксей Шкурапацкі

Падчас канцэрту будзе арганізавана танцавальная зона з магчымасцю навучання. Прыходзьце самі і бярыце з сабой польскіх сяброў!

Дзе: дворык Музэя вольнай Беларусі на Foksal 11

Час: 16 мая, з 23:00 да 2:00

А калі прагноз надвор’я пакіне жадаць лепшага - што ж, разварушым музейную прастору музыкай і танцамі, будзе гучна!

Zadanie publiczne finansowane ze środków m.st. Warszawy