
“Лес чуе, а поле бачыць” – гэта маляўнічая серыя карцін. Кожная праца прысвечаная пэўнай беларускай прыказцы-прымаўцы: “Бог не цяля, бачыць круцяля”, “Не было б тое, было б што другое”, “Рабі справу пільна, і тут будзе Вільня”…
На карцінах багата туману, холаду, ценяў, неакрэсьленасці – відаць, так аўтар бачыць сённяшні дзень ці будучыню свайго краю – Беларусі.
Урачыстае адкрыццё выставы з музычным выступам аўтара адбудзецца ў суботу, 11 красавіка а 16:00.
Фінісаж выставы з аўтарскай экскурсіяй Лявона Вольскага адбудзецца 24 красавіка а 18:00.