23 верасня ў 18:30 у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца лекцыя «Іване, ты жывеш!», прысвечаная Івану Луцкевічу — аднаму з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху, публіцысту, археолагу і аднаму з заснавальнікаў беларускай незалежніцкай традыцыі.
Сёлета спаўняецца 145 гадоў з дня нараджэння Івана Луцкевіча, а гэтай восенню — 120 гадоў з часу выхаду першых беларускіх газет «Наша Доля» і «Наша Ніва», да стварэння якіх ён меў непасрэднае дачыненне.
Назва лекцыі паходзіць ад слоў «Іване, ты жывеш!», выбітых на кенатафе Івана Луцкевіча на віленскіх могілках Росы. Гэтыя словы належаць яго нарачонай Юльяне Мэнке, якая пакінула ўспаміны пра іх трагічнае каханне. Іван Луцкевіч памёр у Закапанэ ў 1919 годзе, літаральна на яе руках. Яго магіла, на жаль, не захавалася.
Падчас лекцыі таксама пагаворым пра сучаснае ўшанаванне памяці Івана Луцкевіча і пра тое, як сёння можна захоўваць памяць пра чалавека, якога называюць адным з бацькоў беларускага нацыянальнага руху.
Лекцыю прачытае Валерыя Чарнаморцава, віленская экскурсаводка і магістарка культурнай спадчыны.
Практычная інфармацыя:
Дата: 23 верасня
Час: 18:30
Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11/1, Варшава
Уваход: вольны
Данаты вядоўцы вітаюцца.