
25 сакавіка а 18:00 Музей Вольнай Беларусі запрашае на сустрэчу ў межах новага праекта «Каляндар Вольнай Беларусі».
Госцем мерапрыемства стане гісторык Аляксандр Смаленчук з лекцыяй «Параза і перамога БНР».
Падчас сустрэчы паспрабуем разабрацца, чаму Беларуская Народная Рэспубліка не здолела адстаяць незалежнасць, абвешчаную ў 1918 годзе, і чаму, нягледзячы на гэта, яе гісторыя лічыцца адной з найважнейшых перамог беларускай нацыі. Таксама пагаворым пра палітычныя постаці, якія стаялі ў вытокаў беларускай дзяржаўнасці.
Гісторыя — гэта не толькі пра мінулае. Гэта пра тое, як мы разумеем сябе сёння і як будуем будучыню.
📍 25 сакавіка, 18:00
📍 Музей Вольнай Беларусі
🎟 Уваход — данаты ад 20 зл.
Чакаем вас 25 сакавіка.
Разам гэта адчуваецца мацней.