Дыскусія "Паўстанне 1863 года. Спадчына двух народаў?"

Icon
May 21, 2026
News Main Image

У Дзень палітвязняў Беларусі мы запрашаем вас на сустрэчу, прысвечаную памяці, свабодзе і адказнасці перад гісторыяй.

21 мая Музей Вольнай Беларусі разам з Музеем Незалежнасці Польшчы ладзіць у прасторы X Павільёна Варшаўскай Цытадэлі польска-беларускую дыскусію “Паўстанне 1863 года. Спадчына двух народаў?”.

Паўстанне 1863 года стала адным з тых момантаў, калі беларусы і палякі разам змагаліся за годнасць, права на голас і свабоду. Прайшло больш за 160 гадоў, але гісторыя палітычных рэпрэсій, турмаў і пераследу працягваюццца ў нашай краіне і сёння.  Тысячы беларусаў знаходзяцца за кратамі за тыя ж ідэалы, што і героі 1863 года.

У праграме:

16:30 – выступ групы гістарычных рэканструктараў “Invictus 1863”

17:00 – дыскусійная панэль з удзелам польскіх і беларускіх экспертаў. Мадэратарка дыскусіі – Blanka Ciborowska, старшыня Маладзёжнай рады Музея Незалежнасці Польшчы.

18:00 – прэзентацыя выставы Музея Вольнай Беларусі “Галасы з-за кратаў”.

Месца сустрэчы – Цытадэль, дзе чакалі прысуду паплечнікі Каліноўскага. Мэта сустрэчы – нагадаць пра людзей, якія сёння плацяць сваёй свабодай за права думаць і жыць без страху.

Уваход вольны.

Для ўдзелу, калі ласка, запоўніце кароткую ананімную форму:

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdGq7AzHKPYNp0XeobVTEDRSVbAjF0P91xo6OCmgEd3h33Qxg/viewform?usp=header

📆 Дата: 21 мая

⏰ Час: 16.30 (пачатак)

📍Месца: вул. Skazańców 25, Варшава