
Музей Вольнай Беларусі працягвае супрацу з польскімі інстытуцыямі, якія дапамагаюцьь людзям з досведам міграцыі.
Па прапанове Fundacja Ocalenie l Warszawa музей фарміруе групу беларусак і беларусаў для ўдзелу ў варштатах на тэму: Рынак працы ў Польшчы - магчымасці і рэаліі.
У межах дадзенай тэмы спецыялісты Ocalenie раскрыюць пытанні: Рынак працы ў Польшчы: структура занятасці, статыстыка, заработная плата. Уплыў міграцыі на рынак працы. Трэнды 2026 года. Галіны, даступныя для замежных грамадзян у Польшчы. Спіс дэфіцытных прафесій. Патрабаванні працадаўцаў і ўмовы працаўладкавання — працоўныя дамовы і грамадзянска-прававыя дамовы. Асновы працоўнага права. Дазволы на працу. Заработная плата. Установы, якія падтрымліваюць працаўладкаванне — службы занятасці, няўрадавыя арганізацыі. Магчымасці адукацыі і развіцця — фармальная і нефармальная адукацыя, курсы і сертыфікаты. Прызнанне кваліфікацый. Эфектыўныя парталы па пошуку працы. Кірмашы вакансій.
Даты правядзення варштатаў:
26.04.26 (нядзеля) 14:00-18:00
03.05.26 (нядзеля) 14:00-17:00
10.05.26 (нядзеля) 14:00-17:00
Адрас правядзення варштатаў будзе дасланы персанальна асобам, якія не пазней 25.04 пройдуць рэгістрацыю па спасылцы:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeCjZRaxMqYLTmAG61SOmvcsL9VLjcq-VbhR4SIk81GiJIwRQ/viewform?usp=publish-editor
Колькасць месцаў абмежаваная.