Аўтарская сустрэча і прэзэнтацыя кнігі Антона Бяляева «Як я правёу́ гэта лета»

Icon
February 5, 2026
News Main Image

Музей Вольнай Беларусі запрашае на аўтарскую сустрэчу і прэзэнтацыю кнігі Антона Бяляева
«Як я правёу́ гэта лета» («Как я провёл это лето»).

📅 5 лютага
🕔 17:00
📍 Варшава, ul. Foksal 11

Падчас сустрэчы адбудзецца размова пра кнігу, час, у якім яна была напісаная, а таксама пра асабісты і грамадскі досвед, што лёг у аснову тэксту. Сустрэча стане нагодай для разважання пра сучасную беларускую рэчаіснасць, памяць, уразлівасць асабістага выказвання і межы свабоды слова.

Сустрэча ў Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца ў межах выставы Беларускага ПЭН-цэнтру «Беларусь. Галасы забароненых кніг». Кніга Антона Бяляева пакуль не ўваходзіць у афіцыйныя спісы забароненых выданняў, аднак з улікам тэм, узнятых у ёй, у сучасных беларускіх умовах яна таксама можа апынуцца пад пагрозай цэнзуры.

Уваход вольны.

Запрашаем да ўдзелу і дыялогу.