
11 жніўня, у межах выставы «2020. Гаворыць Мінск» адбудзецца адкрытая лекцыя этнолага, кандыдата гістарычных навук Паўла Церашковіча, прысвечаная феномену 2020 года.
Павел Церашковіч – шматгадовы выкладчык і адзін з кіраўнікоў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Ён даследуе гісторыю, нацыянальную ідэнтычнасць і сучасныя грамадскія працэсы ў Беларусі. У апошнія гады таксама супрацоўнічае з Офісам Святланы Ціханоўскай у якасці дарадцы і аналітыка, спалучаючы акадэмічны погляд з непасрэдным досведам удзелу ў дэмакратычных працэсах.
Падчас лекцыі “Першая беларуская рэвалюцыя” пагаворым пра змены ў беларускім грамадстве, якія абумовілі рэвалюцыйны выбух, як адбываліся масавыя пратэсты і маршы, пра самаарганізацыю беларускага грамадства, а таксама пра месца 2020 года ў найноўшай гісторыі Беларусі. Можна будзе задаваць пытанні і дзяліцца ўласным досведам-2020.
11 жніўня, Музей Вольнай Беларусі
Плануецца прамая трансляцыя.