27 сакавіка ў Музеі Вольнай Беларусі прэзентацыя кнігі Ірыны Лаппо «Wolni Kupałowcy. Teatr narodowy na wygnaniu»

Icon
March 27, 2026
News Main Image

Музей Вольнай Беларусі запрашае на прэзентацыю кнігі Ірыны Лаппо «Wolni Kupałowcy. Teatr narodowy na wygnaniu», прысвечанай лёсу актораў Купалаўскага тэатра пасля 2020 года і феномену нацыянальнага тэатра ў выгнанні.

Кожны раздзел кнігі — гэта гісторыя асобнага спектакля, праз які раскрываюцца ключавыя тэмы сучаснасці, выклікі часу і досвед страты ды адраджэння.

У Сусветны дзень тэатра запрашаем на сустрэчу з Вольнымі Купалаўцамі, падчас якой вы зможаце:
— пачуць пра няпросты і ўнікальны шлях галоўнага тэатра Беларусі
— сустрэцца з акцёрамі і ўдзельнікамі праекта
— адчуць дух жывога тэатра, які працягваецца па-за межамі краіны

Гэта будзе жывая размова, асабістыя гісторыі і тэатр, які існуе насуперак абставінам.

📅 27 сакавіка
🕕 18:00
📍 Музей Вольнай Беларусі

🎟 Пажаданы данат — 30 zł
Сродкі будуць накіраваныя на развіццё музея і арганізацыю новых мерапрыемстваў.

Чакаем вас!