
21 сакавіка ў Музеі Вольнай Беларусі пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі
«Савецкія партызаны ў 1941—1944 гг. Міфы і рэчаіснасць».
У сустрэчы прыме ўдзел аўтар — Богдан Мусял, нямецка-польскі гісторык, даследчык гісторыі Другой сусветнай вайны.
Кніга прысвечаная савецкаму партызанскаму руху ў Беларусі і разбурае шэраг устойлівых міфаў. У ёй уздымаюцца складаныя і часта замоўчваныя тэмы:
— прымусовыя мабілізацыі
— унутраныя канфлікты і дысцыпліна
— роля жанчын
— адносіны з мірным насельніцтвам
— грабяжы і рэпрэсіі
Таксама разглядаюцца нямецкія антыпартызанскія аперацыі, страты і ўмовы існавання руху.
📍 Калі: 21 сакавіка, 16:00–18:00
📍 Дзе: Музей Вольнай Беларусі
Запрашаем на размову пра гісторыю без міфаў.