На YouTube-канале Музея Вольнай Беларусі можна паглядзець запіс пленарнага пасяджэння міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Пасля таталітарызму: музей, памяць і беларуская перспектыва», якая прайшла 8–9 кастрычніка 2026 года ў Варшаве.
Тэма пленарнага пасяджэння — «Памяць пра рэпрэсіі і рэвізіянізм у посттаталітарным свеце». Даследчыкі і музейныя спецыялісты з Чэхіі, Польшчы, Албаніі і Малдовы абмеркавалі, як у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы фарміруецца памяць пра дзяржаўны гвалт, палітычныя рэпрэсіі і камуністычнае мінулае. У цэнтры ўвагі былі змены музейных наратываў пасля палітычных пераломаў, роля музеяў у захаванні памяці ахвяр і ўплыў гістарычнага рэвізіянізму на сучасную культуру памяці.
У пасяджэнні ўзялі ўдзел:
Klára Pinerová, Інстытут сучаснай гісторыі Чэшскай акадэміі навук — «Каму належыць памяць пра рэпрэсіі? Дзяржава, арганізацыі ахвяр і стварэнне музеяў камунізму ў Германіі і Чэхіі»;
András Mink, Blinken OSA Archive пры Цэнтральна-Еўрапейскім універсітэце — «Гістарычны рэвізіянізм у посттаталітарны час: выпадак Венгрыі»;
Enriketa Papa Pandelejmoni, Універсітэт Тыраны — «Месцы памяці і музеялізацыя: фарміраванне посткамуністычнай прасторы памяці Албаніі»;
Ludmila D. Cojocaru, Нацыянальны музей гісторыі Малдовы, Музей ахвяр дэпартацый і палітычных рэпрэсій — «Сталінскія рэпрэсіі, дэпартацыі, вусная гісторыя і адлюстраванне памяці ахвяр у музеях»;
Virgiliu Birladeanu, Інстытут гісторыі Малдаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта — «Савецкія палітычныя рэпрэсіі, памяць ахвяр і пераасэнсаванне мінулага ў Малдове».
Мадэратарам пасяджэння быў Павел Церашковіч, гісторык, культурны антраполаг і дарадца Офіса Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы.
Канферэнцыя стала пляцоўкай для міжнароднага дыялогу паміж даследчыкамі, музейнымі спецыялістамі і экспертамі ў галіне палітыкі памяці, складанай спадчыны, рэпрэсій і музейнай працы ў выгнанні.
▶️ Глядзець поўны запіс пленарнага пасяджэння на YouTube:
https://youtu.be/JRaA3G8c4Cc?si=wegzSZW7tyI4C8vA
Арганізатар: Музей Вольнай Беларусі, Варшава.
Месца правядзення: Foksal 11/1, Варшава.
Дата канферэнцыі: 8–9 кастрычніка 2026 года.
Канферэнцыя была суфінансаваная Цэнтрам Мерашэўскага ў межах IV Адкрытага конкурсу.