
Як гучыць Беларусь, у якой хочацца жыць?
Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні запрашае беларусаў і беларусак далучыцца да стварэння плэйліста Новай Беларусі — музычнай калекцыі пра тое, якой мы бачым сваю краіну. Ініцыятыва прымеркавана да Канферэнцыі «Новая Беларусь 2026».
Кожны і кожная могуць прапанаваць адну песню, якая для іх увасабляе Новую Беларусь, і коратка расказаць, чаму менавіта яна.
З сабраных кампазіцый будзе створаны агульны плэйліст у Spotify, даступны для ўсіх. Акрамя таго, гэтыя песні прагучаць падчас Канферэнцыі «Новая Беларусь 2026».
Далучыцца можна па спасылцы:
https://forms.gle/t1C6WuPgtYy1NQYBA