Вашыя 1,5% — у падтрымку беларускай культуры і гістарычнай памяці

Icon
February 4, 2026
News Main Image

Далучайцеся да падтрымкі беларускай культуры і захавання спадчыны!

Перадача 1,5% — гэта просты, але вельмі важны крок, які дапамагае нам працаваць на карысць незалежнай беларускай культуры і захавання спадчыны. Для вас гэта ўсяго некалькі хвілін пры запаўненні падатковай дэкларацыі, але для музея — рэальная магчымасць працягваць сваю дзейнасць.

Захаванне памяці і дакументаванне сучаснай беларускай гісторыі — гэта не толькі пра мінулае. Гэта пра адказнасць перад грамадствам і будучымі пакаленнямі. Падтрымліваючы Музей Вольнай Беларусі, вы робіце ўнёсак у захаванне галасоў, досведаў і гісторый, якія нельга страціць.

Хто і як можа нас падтрымаць?

Да 30 красавіка 2026 года кожны, хто афіцыйна працуе ў Польшчы, павінен падаць падатковую дэкларацыю PIT. Пры гэтым 1,5% ад агульнай сумы падатку можна накіраваць на падтрымку грамадскай арганізацыі, дзейнасць якой вы лічыце каштоўнай — напрыклад, Музея Вольнай Беларусі.

Зрабіць гэта проста!

Пры падачы PIT трэба ўпісаць наступныя рэквізіты ў спецыяльных пунктах:

  • у пункце 147 — KRS 0000270261
  • у пункце 148 — 1,5%
  • у пункце 149 — MUZEUM WOLNEJ BIAŁORUSI 18974
    (гэта неабходна, каб нашы партнёры з фонду “Młodzi – Młodym” ведалі, што падтрымка накіравана менавіта для нас).

Штогод Музей падтрымлівае дзясяткі беларускіх ініцыятыў, праводзіць разнастайныя мерапрыемствы для дзяцей і дарослых і стварае прастору, у якой творчыя ідэі атрымліваюць магчымасць для развіцця і рэалізацыі. Сродкі, атрыманыя музеем за кошт адлічэння вашых 1,5% у папярэднія гады, былі выкарыстаны, у тым ліку, на арганізацыю навагодняй ялінкі для дзяцей палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў, а таксама на выставу «Фрагменты», якая прадставіла найбольш выразныя і значныя прадметы з калекцыі музея — дакументальныя сведчанні беларускіх падзей 2020–2025 гадоў.

Будзем удзячныя за падтрымку і да сустрэчы ў Музеі Вольнай Беларусі!

Чытаць яшчэ