Слова супраць гвалту. Культура і правы чалавека ў Беларусі

Icon
July 14, 2026
News Main Image

У Музеі Вольнай Беларусі мы разважалі пра моц слова і салідарнасці, пра рэпрэсіі і асабісты досвед, пра памяць і яе адлюстраванне ў культуры.

Таксама мы правялі першую экскурсію па выставе новых і знакавых экспанатаў «Кропка ўваходу», пазнаёмілі гасцей з гісторыямі нашых артэфактаў і іх уладальнікаў, а яшчэ папоўнілі музейную калекцыю новым прадметам.

Дзякуй кожнаму, хто прыйшоў да нас. Асобная падзяка нашым шаноўным гасцям — спадару Алесю Бяляцкаму і спадарыні Кацярыне Андрэевай. Дзякуй за важную размову і плённую дыскусію нашым партнёрам — PEN Belarus, PEN Flandria, спадарыні Таццяне Нядбай і спадарыні Аліцыі Гесцінскай. Асаблівая падзяка Генеральнаму прадстаўніцтву Фландрыі на чале з Matthias De Moor за падтрымку беларусаў у іх імкненні да свабоды.

Падчас экскурсіі мы пераканаліся, што нават гадзіны недастаткова, каб расказаць гісторыю кожнага прадмета з нашай «Кропкі ўваходу». Таму запрашаем вас у Музей Вольнай Беларусі пазнаёміцца з экспазіцыяй бліжэй. Таксама можна запісацца на індывідуальную экскурсію праз дырэкт — будзем рады сустрэчы.

* Мерапрыемства арганізавана Генеральным прадстаўніцтвам Фландрыі ў партнёрстве з PEN Belarus, PEN Flanders і Музеем Вольнай Беларусі.

Чытаць яшчэ