Польскі Мемарыял запусціў праект «Wolni» — серыю інтэрв’ю з вызваленымі палітвязнямі

Icon
August 10, 2026
News Main Image
Польскі Мемарыял запусціў новы праект «Wolni» — серыю з 15 глыбокіх інтэрв’ю з былымі беларускімі палітычнымі зняволенымі, вызваленымі ў 2025–2026 гадах.
У межах праекта героі распавядаюць пра свой досвед палітычных рэпрэсій, зняволення і вызвалення. Інтэрв’ю публікуюцца ў арыгінале — на беларускай або рускай мовах — а таксама ў польскім перакладзе. Гэта дае магчымасць расказваць гісторыі беларускіх палітвязняў не толькі беларускай аўдыторыі, але і польскаму грамадству.
Для Музея Вольнай Беларусі такія ініцыятывы асабліва важныя. Захаванне асабістых сведчанняў людзей, якія прайшлі праз палітычныя рэпрэсіі, і распаўсюджванне гэтых гісторый дапамагаюць супрацьстаяць забыванню і захоўваць памяць пра падзеі сучаснай Беларусі. Падтрымка беларускіх палітвязняў і магчымасць даносіць іх гісторыі да шырокай аўдыторыі таксама з’яўляюцца важнай часткай міжнароднай салідарнасці з беларусамі.
Мы радыя магчымасці дзяліцца матэрыяламі праекта «Wolni» і спадзяёмся на далейшае супрацоўніцтва з Польскім Мемарыялам.
Інтэрв’ю з Аленай Гнаук
Адным з першых герояў праекта стала Алена Гнаук — беларуская актывістка і былая палітычная зняволеная.
Інтэрв’ю даступнае на беларускай мове і ў польскім перакладзе:
Праект «Wolni» працягвае збіраць і захоўваць асабістыя гісторыі людзей, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій у Беларусі.