Новы экспанат: асабістыя рэчы беларускага добраахвотніка Аляксея Аўдзея «Рыжы»

Icon
September 8, 2025
News Main Image

Аляксей Аўдзей, ураджэнец Клецкага раёна, загінуў у 26 гадоў. Адважны, шчыры і верны сваім прынцыпам, ён стаў для многіх сімвалам незламнасці і самаахвярнасці.

Прадстаўленыя ў музеі рэчы — гэта не проста артэфакты. Яны захоўваюць памяць пра чалавека, які свядома паставіў свабоду вышэй за ўласнае жыццё, і нагадваюць пра беларусаў, гатовых змагацца нават у самых цяжкіх умовах. Гісторыя барацьбы за волю працягваецца — і гэтыя сведчанні дапамагаюць яе разумець і памятаць.

Пра экспанат і пра самога Аляксея распавядае яго сяброўка Арына Коршунава.

Падтрымка
Пры падтрымцы Амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.

Чытаць яшчэ