
У Музеі Вольнай Беларусі, як і штогод, адбыўся калядны цуд для наймалодшых.
Карагод вакол ёлкі вадзілі, гучна песні спявалі, цукеркі елі і не забыліся пра жаданні на наступны год!






Музей Вольнай Беларусі дзякуе за дапамогу і падтрымку Навагодняй ялінкі для дзетак беларускіх палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў Генеральнае прадстаўніцтва Фландрыі ў Польшчы і краінах Балтыі, Беларускую асацыяцыю палітвязняў “Да Волі”, незалежную еўрапейскую няўрадавую арганізацыю LIBERECO – Partnership for Human Rights і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне. Асаблівую падзяку хочацца выказаць артыстам дзіцячай тэатральнай студыі “Купалінка”, якія стваралі святочны настрой.





Няхай заўсёды будуць радасць і ўсмешкі!
Няхай беларуская мова гучыць у нашых дамах, а казкі, песні і традыцыі нагадваюць пра радзіму, дзе бы мы ні былі.
Смелых мараў і веры ў цуды жадаем вам – бо яны абавязкова здараюцца!
