
Музей Вольнай Беларусі прадстаўляе новы сайт — сучасную лічбавую прастору, якая робіць музей яшчэ больш адкрытым і даступным для наведвальнікаў з усяго свету.
Каманда музея на працягу доўгага часу працавала над стварэннем платформы, якая аб’ядноўвае інфармацыйныя, даследчыя і адукацыйныя магчымасці і дазваляе зручна знаёміцца з дзейнасцю музея анлайн.
Новы сайт дае магчымасць:
На сайце таксама можна запоўніць анкету даследавання аўдыторыі Музея Вольнай Беларусі. Вашыя адказы дапамогуць нам лепш зразумець інтарэсы і патрэбы наведвальнікаў, удасканаліць камунікацыю і зрабіць музейную прастору яшчэ больш адкрытай і карыснай.
Стварэнне сайта — важны крок у развіцці Музея Вольнай Беларусі як сучаснай інстытуцыі памяці, якая імкнецца захоўваць і прадстаўляць сведчанні найноўшай беларускай гісторыі, а таксама пашыраць доступ да іх праз лічбавыя інструменты.
Запрашаем наведаць новы сайт і адкрыць для сябе Музей Вольнай Беларусі ў анлайн-фармаце.