Музей Вольнай Беларусі прадставіў папярэдні паказ новага фондавага праекта «Кропка ўваходу»

Icon
January 15, 2026
News Main Image

Адбыўся папярэдні паказ нашага новага фондавага праекта «Кропка ўваходу».
Першая выстава з цыклу — «123» — прысвечаная турэмнаму досведу часткі з 123 беларускіх палітзняволеных, дэпартаваных з Беларусі 13 снежня.

«Кропка ўваходу» — гэта серыя выставаў новых экспанатаў Музея Вольнай Беларусі. Праз арыгінальныя артэфакты мы прапануем увайсці ў сучасны беларускі кантэкст і паглядзець на яго праз досвед людзей і рэчаў, што ўзнікаюць тут і цяпер.

Фота - Музей Вольнай Беларусі, Варшава, 2026 год
Фота прадастаўлена Офісам Святланы Ціханоўскай

Падрабязнае апісанне выставы і дату афіцыйнага пачатку працы выставы апублікуем зусім хутка.А пакуль — некалькі кадраў з папярэдняга паказу з удзелам Святланы Ціханоўскай і былых палітычных вязняў.

Фота - Музей Вольнай Беларусі, Варшава, 2026 год
Фота прадастаўлена Офісам Святланы Ціханоўскай
Фота прадастаўлена Офісам Святланы Ціханоўскай

Чытаць яшчэ