Музей Вольнай Беларусі прадставіў міні-выставу ў Офісе Святланы Ціханоўскай

Icon
лістапада 27, 2026
News Main Image
Спецыяльна да адкрыцця Офіса Святланы Ціханоўскай у Варшаве Музей Вольнай Беларусі падрыхтаваў часовую экспазіцыю, якая аб’яднала арыгінальныя артэфакты з фондаў музея і фотаздымкі пратэстнага мастацтва з музейнага праекта «2020: Гаворыць Мінск».
Кожны прадмет тут - сведчанне лёсавызначальнага часу і асабістай мужнасці. Сярод экспанатаў: кубак з перадвыбарчага штаба Віктара Бабарыкі, зламаны тэлефон кінарэжысёра Максіма Шведа, фарба і пэндзаль Рамана Бандарэнкі, асабістыя рэчы ўдзельнікаў пратэстаў і прадметы культурнага супраціву. Асобнае месца займаюць бюлетэні з прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года, уратаваныя ад спалення ў печы кацельні ў Брэсце. Гэта не проста паўсядзённыя рэчы, якія сталі гістарычнымі дакументамі, але і матэрыяльныя доказы злачынстваў рэжыму.
Музей Вольнай Беларусі дзякуе Офісу Святланы Ціханоўскай за магчымасць прадставіць калекцыю ў межах такой важнай для беларусаў падзеі і пазнаёміць гасцей новай беларускай прасторы з артэфактамі нашай найноўшай гісторыі.
Разам захоўваем тое, што не павінна знікнуць!

Чытаць яшчэ