
Выстава «Кропка ўваходу. Справа жанчын» атрымала надзвычай цёплы і шырокі водгук сярод грамадскіх арганізацый, якія падтрымліваюць правы чалавека і ініцыятывы салідарнасці. Сярод іх: Homo Faber, Amnesty International, Feminoteka, Ocalenie, а таксама Centrum Mieroszewskiego.
Асабліва важным для нас стала тое, што на працягу ўсяго часу працы выставы былыя палітзняволеныя жанчыны працягваюць прыносіць свае асабістыя рэчы і артэфакты.
Менавіта таму мы прынялі рашэнне працягнуць працу выставы да 26 красавіка 2026 года, каб як мага больш людзей маглі пазнаёміцца з гэтымі сведчаннямі уразлівасці і сілы.
Запрашаем усіх, хто яшчэ не паспеў наведаць выставу.
🗓️ 08.03–26.04.2026
📍 Музей Вольнай Беларусі
Дзякуем усім партнёрам і наведвальнікам за падтрымку і салідарнасць. Гэта справа жанчын. І гэта нашая агульная справа.