Музей Вольнай Беларусі на нэтворкінгу «Культура і медыя: нэтворкінг для новых партнёрстваў»

Icon
October 14, 2026
News Main Image
14 кастрычніка, прадстаўніца Музея Вольнай Беларусі ўзяла ўдзел у фінальнай афлайн-сустрэчы адукацыйнай праграмы «Культура і медыя: нэтворкінг для новых партнёрстваў», якая аб’яднала прадстаўнікоў культурніцкіх ініцыятыў, медыя і незалежных аўтараў.
Падчас праграмы мы атрымалі шмат карыснай інфармацыі пра тое, як наладжваць супрацоўніцтва з медыя, знаходзіць агульныя тэмы з патэнцыйнымі партнёрамі, зразумела прэзентаваць свае праекты і расказваць пра іх так, каб зацікавіць новую аўдыторыю.
Асобнай часткай сустрэчы сталі пітчынгі праектаў, абмен досведам і знаёмствы з калегамі з культурніцкай і медыйнай сфер. Гэта была добрая магчымасць пачуць пра новыя ініцыятывы, абмеркаваць ідэі і наладзіць кантакты для будучых супрацаў.
Для Музея Вольнай Беларусі такія сустрэчы — гэта яшчэ адзін крок да новых партнёрстваў і больш эфектыўнай камунікацыі пра беларускую культуру, гісторыю і памяць.
Дзякуем арганізатарам і ўдзельнікам за веды, адкрытасць да супрацоўніцтва і атмасферу, у якой нараджаюцца новыя ідэі!
‍
*Праект рэалізуецца ў межах праграмы ArtPower Belarus пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.