
У Музеі Вольнай Беларусі адбылася працоўная сустрэча з прадстаўнікамі фонду «Ocalenie» - адной з буйнейшых арганізацый, якая з 2000 года падтрымлівае людзей з міграцыйным досведам, у тым ліку бежанцаў, у пабудове годнага і бяспечнага жыцця ў Польшчы.
Падчас сустрэчы былі абмеркаваны патрэбы ўразлівых груп беларускай супольнасці ў падтрымцы і магчымасцях дапамогі беларусам фондам «Ocalenie».
Дасягнута дамоўленасць аб супрацоўніцтве паміж музеем і фондам, першым крокам якога стане падрыхтоўка і арганізацыя ў траўні прэзентацыйнай сустрэчы для беларусаў, якім патрэбна дапамога, найперш для былых палітвязынак і палітвязняў. Падрабязнасці аб сустрэчы з’явяцца неўзабаве.
Пакуль дзелімся актуальнай інфармацыяй ад фонду «Ocalenie»:
📌 У фондзе дзейнічае «першая лінія» падтрымкі, дзе можна бясплатна атрымаць:
— кар’ерную кансультацыю
— прававую дапамогу
— псіхалагічную падтрымку
👉 https://centrum.ocalenie.org.pl/pl/warszawa/centrum-pomocy-cudzoziemcom
📌 Бясплатныя курсы польскай мовы:
👉 https://centrum.ocalenie.org.pl/pl/warszawa/nauka-polskiego
📌 Праграмы доўгатэрміновай падтрымкі для людзей з міграцыйным досведам, а таксама бясплатныя варштаты:
Пошук працы і CV (травень 2026)
— падрыхтоўка CV
— працэс рэкрутацыі
— LinkedIn і нетворкінг
— падрыхтоўка да сумоўяў
👉 https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfD8XoJ_V_wk3LJqal76QbSjaKNc4jXoudJm3hGQ_nNzR0_4A/viewform
Кібербяспека (красавік–чэрвень)
— асновы лічбавай бяспекі
👉 https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdi7rTDfKl4Mrm8aNy6kep10MfMlU37n3fQnomyIDTSTQlljA/viewform
Рынак працы ў Польшчы (красавік, англ. + пераклад)
— права працы, аплата, магчымасці
👉 https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScuWm3voEUwhIxAY-vksAEiaRB4I-yNK1YnUD5jo8RhGbX7DQ/viewform
Важна:
— заняткі праходзяць стацыянарна
— прадугледжаны пераклад (у тым ліку на рускую і ўкраінскую мовы)
— прадастаўляецца камп’ютарная тэхніка
— арганізаваны догляд за дзецьмі
Пра новыя магчымасці паведамім дадаткова.