Музей Вольнай Беларусі далучыўся да праекта «Партнёрства ў дзеянні»

Icon
October 1, 2026
News Main Image
Супрацоўніца Музея Вольнай Беларусі прыняла ўдзел у сустрэчах і абмене досведам у межах праекта «Партнёрства ў дзеянні», які рэалізуе Staromiejski Dom Kultury ў Варшаве.
Праект аб’ядноўвае культурныя інстытуцыі і арганізацыі, якія працуюць з людзьмі з досведам вымушанай міграцыі і палітычных рэпрэсій. Яго мэта — развіваць партнёрства, абменьвацца практыкамі і шукаць эфектыўныя спосабы падтрымкі людзей, якія адаптуюцца да новага асяроддзя.
У межах праекта адбыліся сустрэчы ў Ossolineum ва Уроцлаве, прысвечаныя незалежнай беларускай культуры, а таксама абмену досведам паміж культурнымі інстытуцыямі.
Дзякуем Старамейскаму Дому Культуры ў Варшаве і ўсім партнёрам за запрашэнне, адкрытасць да супрацоўніцтва і магчымасць сустракацца, вучыцца адно ў аднаго і ствараць новыя сувязі.

Чытаць яшчэ