Калекцыя Музея Вольнай Беларусі папоўнілася дакументам Аляксандра Фядуты

Icon
February 18, 2026
News Main Image

Падчас фестывалю «Вершы на асфальце» Аляксандр Фядута перадаў у Музей Вольнай Беларусі дакумент, што ў пэўны перыяд быў яго адзіным афіцыйным пацвярджэннем асобы. Сёння гэтая папера становіцца часткай музейнай калекцыі — як асабістая гісторыя і як сведчанне часу.

Гэты экспанат — яшчэ адзін матэрыяльны доказ таго, як беларуская дзяржава парушае базавыя прынцыпы Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, пакідаючы людзей фактычна ў стане безграмадзянства. Ён нагадвае, што нават у XXI стагоддзі лёс чалавека можа залежаць ад аднаго аркуша паперы — ад дакумента, які вызначае права на існаванне ў прававым полі.

Мы ўдзячныя за давер і магчымасць захоўваць гэтыя сведчанні жывой гісторыі.

Калекцыя Музея Вольнай Беларусі працягвае папаўняцца.

Чытаць яшчэ