
З нагоды Канферэнцыі «Новая Беларусь» энтузіясты распрацавалі анлайн-гульню-хадзілку «Дарога да Новай Беларусі».
Замест доўгіх і сур'ёзных тэкстаў пра беларускія праблемы гульня прапануе прайсці шлях да Новай Беларусі, пераадольваючы перашкоды, у якіх кожны беларус пазнае знаёмыя сітуацыі.
Гульня працуе проста ў браўзеры на тэлефоне або камп'ютары — нічога ўсталёўваць не трэба.
Згуляць можна па спасылцы:
https://ooogo.org/daroha/index.html