Акцыя салідарнасці ў Музеі Вольнай Беларусі - напісанні лістоў беларускім палітзняволеным па артыкулу 411

Icon
May 19, 2026
News Main Image

У межах Дня палітвязняў-2026 Музей Вольнай Беларусі запрашае далучыцца да Акцыі салідарнасці - напісанні лістоў  беларускім палітзняволеным па артыкулу 411.                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                              

У крымінальным кодэксе арт.411 выкарыстоўваецца для прыцягнення зняволеных да крымінальнай адказнасці  ў турме, пакаранне — новае пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

Улічваючы поўную беспакаранасць адміністрацыі папраўчых калоній, а таксама існуючую практыку ўзаконенай фабрыкацыі парушэнняў, рэжым такім чынам стварыў прававую аснову для магчымага пажыццёвага зняволення любога палітычнага вязьня. І сёння артыкул 411 з’яўляецца інструментам катаванняў і механізмам бясконцай пралангацыі палітычнага закладніцтва.  

З 2020 года выкарыстанне артыкула 411 супраць палітвязняў набыло масавы характар. Паводле яго ўжо былі асуджаныя больш за 80 чалавек. У дачыненні да некаторых  411 артыкул ужываўся 2–4 разы. У гэты самы момант каля пяцідзесяці палітычных зняволеных, супраць якіх быў сфабрыкаваны артыкул 411, працягваюць пакутаваць за кратамі.  

Заклікаем далучыцца да акцыі салідарнасці і падтрымкі гэтых людзей, чый фізічны, псіхалагічны стан і нават жыццё знаходзяцца пад рэальнай пагрозай. Напісаць лісты і паштоўкі можна ў Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11/1, Warszawa) з 19 па 24 траўня з 12.00 да 20.00.  

За падрыхтоўку матэрыялаў да акцыі музей выказвае падзяку Паліне Шарэндзе-Панасюк.

Чытаць яшчэ