Адкрыццё выставы Фёдара Кісялёва ў Музеі Вольнай Беларусі

Icon
October 12, 2026
News Main Image
Выстава акварэляў Фёдара Кісялёва афіцыйна адкрытая. Дзякуй усім, хто завітаў на адкрыццё, а таксама прадстаўнікам медыя за ўвагу да выставы і беларускай культуры.
Мастацтва Фёдара Кісялёва — гэта не парадныя краявіды і не паштоўкі. Гэта рэкі і азёры, вясковыя вуліцы, старыя дрэвы і знаёмая архітэктура. Мастак перадаваў іх праз колер, святло і празрыстасць акварэлі — так, што за звычайным пейзажам пачынаеш бачыць нешта большае: адчуванне месца, да якога належыш.
Запрашаем убачыць гэтыя працы ўжывую — і, магчыма, пазнаць у іх уласныя ўспаміны пра Беларусь.

‍

Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава

Да 22 кастрычніка 2026 года

Час працы:

аўторак–пятніца: 16:00–20:00

субота–нядзеля: 12:00–20:00

Чытаць яшчэ