У Музеі Вольнай Беларусі пройдзе восеньскі open-air паказ дыяфільмаў «ДЫЯФІЛЬМ LIVE»

Icon
September 20, 2026
News Main Image

20 верасня ў 19:30 у дворыку на Foksal 11 у Варшаве адбудзецца восеньскі open-air паказ дыяфільмаў ад праекта «ДЫЯФІЛЬМ LIVE».

Лета прабегла вельмі хутка, а восень яшчэ не ўвайшла ў сваю моц. Таму арганізатары вырашылі скарыстацца апошнімі цёплымі вечарамі і правесці паказ пад адкрытым небам.

Гэтым вечарам гледачы ўбачаць і пачуюць аўтарскія і народныя казкі-дыяфільмы ў жывой агучцы на вялікім экране. Як заўсёды ў «ДЫЯФІЛЬМ LIVE», будуць чытаць і спяваць, смяяцца і плакаць, а яркі прамень дыяпраектара і жывая музыка перанясуць гледачоў у фантасмагарычныя вымярэнні.

Паколькі паказ адбудзецца на адкрытым паветры, арганізатары раяць захапіць з сабой пледы, гарбатку і ўсё, чым можна сагрэцца восеньскім вечарам. У дворыку на Foksal 11 будзе створана адмысловая лямпавая атмасфера.

«ДЫЯФІЛЬМ LIVE» — цікавы і важны культурны праект, які захоўвае і пераасэнсоўвае культурную спадчыну праз сучасны фармат.

Практычная інфармацыя

Дата: 20 верасня 2026 года
Час: 19:30
Месца: дворык, Foksal 11, Warszawa
Працягласць: 60–70 хвілін
Мова паказу: беларуская, руская
Узроставая рэкамендацыя: 10+ (носіць умоўны характар)
Уваход: вольны