Спектакль «Чырвоны Крыж» створаны беларускім тэатрам “Pryehali” паводле рамана Сашы Філіпенкі. Праз гісторыю Таццяны Аляксандраўны, якая перажыла сталінскія рэпрэсіі, і маладога Аляксандра спектакль злучае мінулае і сучаснасць.
Што застаецца ад чалавечага жыцця, калі яго гісторыю можна звесці да некалькіх радкоў на паперы? Хто мае права вырашаць, каму жыць, а хто павінен знікнуць з гісторыі? Што адбываецца з чалавекам, калі сістэма пазбаўляе яго права вырашаць уласны лёс? І што можам зрабіць мы, каб памяць пра такія лёсы не знікла разам з людзьмі?
«Чырвоны Крыж» прапануе не простыя адказы, а размову. Размову пра памяць, якую нельга страціць. Пра чалавечнасць, якую неабходна захоўваць нават тады, калі свет вакол спрабуе яе знішчыць.
Рэжысёр: Аляксандр Енджэеўскі
📅 16 лістапада, панядзелак | 19:00
📍 Foksal 11, Музей Вольнай Беларусі
Уваход па рэгістрацыі.