Сустрэча «Авіньён 2026: трэнды сучаснага тэатра» у Музеі Вольнай Беларусі‍

Icon
July 28, 2026
News Main Image

Запрашаем на сустрэчу «Авіньён 2026: трэнды сучаснага тэатра»

Што сёння адбываецца ў еўрапейскім тэатры? Якія тэмы, эстэтыкі і фарматы вызначаюць міжнародны кантэкст? І дзе ў ім можа быць месца для беларускага тэатра?

На сустрэчы Вікторыя Ягорава падзеліцца ўражаннямі ад Festival d’Avignon 2026 — распавядзе аб тым, якія спектаклі і падзеі сталі найбольш важнымі, якія трэнды можна вылучыць і чаму гэта мае значэнне для нас.

У праграме таксама:

• якога кірунку прытрымліваецца European Theatre Convention і чаму гэта важна для нас;

• пра што насамрэч гавораць у кулуарах Avignon OFF;

• якія магчымасці сёння адкрываюцца для беларускіх тэатральных дзеячаў;

• карысныя кантакты, назіранні і практычныя парады для тых, хто хоча працаваць у міжнародным кантэксце.

Чакаем вас!

Пачатак а 18:00

Уваход - 20 зл на развіццё музея